Новости Флибусты - Сергей Михайлович Песецкий http://flibusta.app/a/101704 Последние книги, появившиеся на Флибусте 7 таблеток Люцифера - Сергей Михайлович Песецкий - Классическая проза http://flibusta.app/b/675018 http://flibusta.app/b/675018 Sun, 3 Jul 2022 07:47:28 GMT
Гротеск о первых годах Польши в послевоенные годы.
Герой этой сатиры - как утверждает автор - Марк, подлинный дьявол девятой категории. Своего героя Пясецкий помещает в Польшу в 1945-1946 годах. Чтобы подчеркнуть подлинность приключений Марка, он „документирует” их вырезками из национальной прессы того времени. Первое издание романа было опубликовано в 1948 году в Лондоне и привлекло большое внимание читателей. Как писал на страницах лондонских „Известий” Фердинанд Гетель: "как чтение книга развлекает, занимает и смешит"”
Дьявол Марк засыпает во время своего дежурства, в результате чего огонь под котлами гаснет, а грешники там кипят. В качестве наказания Люцифер отправляет его на землю на год.
Жыцьцё раззброенага чалавека - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/601080 http://flibusta.app/b/601080 Mon, 2 Nov 2020 13:49:42 GMT
Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/562306 http://flibusta.app/b/562306 Sat, 5 Oct 2019 07:12:08 GMT
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
Гляну я ў аконца… - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/553798 http://flibusta.app/b/553798 Mon, 17 Jun 2019 15:22:29 GMT
«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
Яблычак - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/553032 http://flibusta.app/b/553032 Sun, 2 Jun 2019 18:13:20 GMT
«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.
Яблычак - Сергей Михайлович Песецкий - Исторические приключения http://flibusta.app/b/517353 http://flibusta.app/b/517353 Tue, 10 Apr 2018 16:16:26 GMT
«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.
Багам ночы роўныя - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/513889 http://flibusta.app/b/513889 Thu, 8 Mar 2018 14:23:00 GMT
Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ.
Аўтар
Пяты этап - Сергей Михайлович Песецкий - Современная русская и зарубежная проза http://flibusta.app/b/505869 http://flibusta.app/b/505869 Tue, 12 Dec 2017 07:36:52 GMT
Раман «Пяты этап» — першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення «Каханка…». Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах «зялёнадубаўцаў».
Любовник Большой Медведицы - Сергей Михайлович Песецкий - Приключения http://flibusta.app/b/498260 http://flibusta.app/b/498260 Thu, 7 Sep 2017 14:09:41 GMT
Это самая знаменитая книга Сергея Песецкого (1900–1964), одного из наиболее ярких польских писателей беларуского происхождения, политического публициста, офицера разведки, солдата Армии Крайовой, творчество которого получило мировое признание.
Это личные воспоминания бывшего контрабандиста с раковско-ивенецкого пограничья. Все персонажи повести — реальные люди, все события — не вымышлены.
В беллетризованном «дневнике» событий перед читателем раскрывается мир приключений, авантюры, любви и товарищества.
Записки офицера Красной армии - Сергей Михайлович Песецкий - Современная русская и зарубежная проза http://flibusta.app/b/497381 http://flibusta.app/b/497381 Mon, 28 Aug 2017 09:57:47 GMT
Роман «Записки офицера Красной Армии» — это альтернативный советскому и современному официальному взгляд на события в Западной Беларуси. В гротескной форме в жанре сатиры автор от имени младшего офицера-красноармейца описывает события с момента пересечения советско-польской границы 17 сентября 1939 года до начала зачисток НКВД на Виленщине в 1945 году.
Каханак Вялікай Мядзведзіцы - Сергей Михайлович Песецкий - Приключения http://flibusta.app/b/474677 http://flibusta.app/b/474677 Thu, 9 Feb 2017 09:36:43 GMT
Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.
Богам ночы роўныя - Сергей Михайлович Песецкий - Исторический детектив http://flibusta.app/b/452341 http://flibusta.app/b/452341 Sat, 25 Jun 2016 15:13:49 GMT
Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль “Парыж”) і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.

“Багам ночы роўныя” — гэта выдатны прыклад вострасюжэтнага шпіёнскага раману з яго неад’емнымі атрыбутамі — падступнасцю, каханнем і сэксам (уключна з такімі формамі сэксуальнай разрадкі, як мастурбацыя, заафілія і лесбійскія ласкі), індывідуальным і калектыўным ужываннем наркотыкаў (пераважна какаіну), пальбой з розных відаў зброі і нечаканай трагічнай канцоўкай.

Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца даследаванне гісторыкаў Уладзіміра Ляхоўскага і Канстанціна Нашчынца “Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гг.: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне”. Як сцвярджаюць аўтары ў высновах, пашырэнне кантрабанды на беларускім участку савецка-польскай мяжы ў 1920 —1930-х г. былі абумоўлены тагачаснымі геапалітычнымі абставінамі і глыбокім эканамічным крызісам, у якім апынулася савецкая дзяржава ў першыя гады свайго існавання. Кантрабандысты вымывалі з савецкай краіны золатавалютныя каштоўнасці, спрыялі разгулу бандытызму ў памежных раёнах БССР. Але разам з тым масавая кантрабанда ў адзначаны перыяд ў нейкай ступені згладжвала таварны дэфіцыт, уласцівы планавай савецкай эканоміцы. У працэсе развіцця кантрабанднай дзейнасці ў той час можна вылучыць некалькі этапаў. На першым этапе (1921—1922 г.) адбываўся ў значнай ступені бескантрольны рух па тэрыторыі Беларусі кантрабандыстаў і патокаў кантрабандных тавараў. Падчас другога (1922—1927 г.) савецкае кіраўніцтва намагалася пераадолець кантрабанду шляхам ўзмацнення мытнага і памежнага кантролю на мяжы, а таксама за кошт рэалізацыі спецыяльных эканамічных захадаў (паляпшэнне забеспячэння памежных раёнаў спажывецкімі таварамі праз сістэму дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю). Трэці этап (1927—1930-я г.) характарызуецца значным узмацненнем кантролю савецкімі мытнымі і памежнымі органамі дзяржаўнай мяжы, у выніку чаго маштабы кантрабанднай дзейнасці пачалі рэзка спадаць. У гэты час пачынаецца актыўнае выкарыстанне жорсткіх рэпрэсіўных мер супраць кантрабандыстаў і іх сем’яў.
Жыцьцё разброенага чалавека - Сергей Михайлович Песецкий - Историческая проза http://flibusta.app/b/447073 http://flibusta.app/b/447073 Fri, 13 May 2016 14:39:03 GMT Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Сергей Михайлович Песецкий - Современная русская и зарубежная проза http://flibusta.app/b/445235 http://flibusta.app/b/445235 Mon, 2 May 2016 18:17:30 GMT
“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)